Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.10.2013 №931 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi на 2014 - 2016 гады i падпiсаннi дадзенай Праграмы"

(Текст правового акта с изменениями и дополнениями на 1 января 2014 года)


Документ зарегистрирован в Национальном реестре правовых актов РБ 28 октября 2013 г. N 5/37959

У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць прыкладзены праект Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi на 2014 - 2016 гады <*> (далей - Праграма) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.

--------------------------------

<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Святлова Барыса Уладзiмiравiча на:

правядзенне перагавораў па праекту Праграмы, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;

падпiсанне Праграмы пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2011 г. N 541 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi i друку на 2011 - 2013 гады i падпiсаннi дадзенай Праграмы" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 49, 5/33715).

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч




Популярные новости