Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.10.2013 №932 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2012 г. №1194"

(Текст правового акта с изменениями и дополнениями на 1 января 2014 года)


Документ зарегистрирован в Национальном реестре правовых актов РБ 28 октября 2013 г. N 5/37960

У адпаведнасцi з падпунктам 1.6 пункта 1 артыкула 186 i падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 194 Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2012 г. N 1194 "Аб зацвярджэннi пералiкаў матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, i землi, занятыя якiмi, вызваляюцца ад зямельнага падатку i арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 06.01.2013, 5/36696) наступныя дапаўненнi:

1.1. падраздзел "Горад Мiнск" раздзела "Мiнская вобласць" пералiку матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, зацверджанага гэтай пастановай, пасля пазiцыi

"Будынак                 пачатак XX   прасп. Машэрава, 3             3"
                         стагоддзя

дапоўнiць пазiцыяй

"Гасцiнiчны комплекс     1958 год,    прасп. Незалежнасцi, 11        3";
"Мiнск" (карпусы 1, 2)   1969 год

1.2. падраздзел "Горад Мiнск" раздзела "Мiнская вобласць" пералiку матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, землi, занятыя якiмi, вызваляюцца ад зямельнага падатку i арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, зацверджанага гэтай пастановай, пасля пазiцыi

"Адмiнiстрацыйны           пачатак     прасп. Машэрава, 3             3"
будынак                 XX стагоддзя

дапоўнiць пазiцыяй

"Гасцiнiчны комплекс      1958 год,    прасп. Незалежнасцi, 11        3".
"Мiнск" (карпусы 1, 2)    1969 год

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджвае сваё дзеянне на адносiны, якiя ўзнiклi з 1 студзеня 2013 г.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч




Популярные новости