Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31.10.2013 №946 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

(Текст правового акта с изменениями и дополнениями на 1 января 2014 года)


Документ зарегистрирован в Национальном реестре правовых актов РБ 1 ноября 2013 г. N 5/37984

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 11 снежня 2013 г. па 10 студзеня 2014 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў асабiста прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iснуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым арганiзацыям далучыцца да названай акцыi.

3. Мiнiстэрству адукацыi да 10 снежня 2013 г. па ўзгадненню з зацiкаўленымi:

зацвердзiць графiк правядзення навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" i давесцi яго да ведама зацiкаўленых;

пры неабходнасцi ўносiць змяненнi ў названы графiк.

4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 27 снежня 2013 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку:

дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў;

дзяцей-iнвалiдаў;

дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу Следчага камiтэта, органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

навучэнцаў кадэцкiх вучылiшч;

навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (Мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;

навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.

Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей, у тым лiку навучэнцы Рыжскай беларускай школы (Латвiйская Рэспублiка) i Беларускай сярэдняй школы iмя Францыска Скарыны г. Вiльнюса (Лiтоўская Рэспублiка), у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.

Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей 28 - 30 снежня 2013 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.

5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 27 снежня 2013 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне дабрачыннага навагодняга свята.

6. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.

Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дзiцячых дэлегацый абласцей.

7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названай акцыi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч

Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
31.10.2013 N 946

Тозiк             - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (старшыня
Анатолiй            арганiзацыйнага камiтэта)
Афанасьевiч
 
Маскевiч          - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Сяргей              камiтэта)
Аляксандравiч
 
Ананiч            - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя
Станiславаўна
 
Волкаў            - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
Пётр Андрэевiч      Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
 
Драгун            - намеснiк Мiнiстра гандлю
Вячаслаў
Леанiдавiч
 
Ермаловiч         - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Максiм
Леанiдавiч
 
Карачэўскi        - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр
Мiхайлавiч
 
Карпенка          - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Iгар Васiльевiч
 
Мельчанка         - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк мiлiцыi
Мiкалай             грамадскай бяспекi
Аляксандравiч
 
Пiневiч           - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Дзмiтрый
Леанiдавiч
 
Рафальскi         - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi
Уладзiмiр           Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Мiкалаевiч
 
Саламаха          - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр           тэлерадыёкампанii
Пятровiч
 
Сiвалобава        - начальнiк упраўлення адукацыi i сацыяльна-культурнай
Алена               сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Аляксандраўна
 
Сiдарэнка         - начальнiк упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай i
Раiса               iдэалагiчнай работы Мiнiстэрства адукацыi
Станiславаўна
 
Якжык             - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Вiктар
Вiктаравiч




Популярные новости