Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.11.2013 №979 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi i падпiсаннi дадзенага Пратакола"

(Текст правового акта с изменениями и дополнениями на 1 января 2014 года)


Документ зарегистрирован в Национальном реестре правовых актов РБ 18 ноября 2013 г. N 5/38028

У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi <*> (далей - Пратакол) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.

--------------------------------

<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi на:

правядзенне перагавораў па праекту Пратакола, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;

падпiсанне Пратакола пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь У.Семашка




Популярные новости